Ваша Вэаша. Цуд
Я кажу: багата іх, -
І ніколі не забуду
Цуд у нашае сям'і!..
У матулі рос жывот...
Ну, амаль што цэлы год!
І змянілася ўсё ў хаце,
Стала ўсё наадварот.
Тата з раніцы ўстае,
Ежу гатаваць ідзе
І кватэру прыбірае,
Не шкадуючы сябе.
А матуля – проста жах! –
Ледзьве ходзіць на нагах,
І жывот – такі вялікі –
Вырастае на вачах!
Я за гэтым назіраў,
Тату вельмі шкадаваў,
Ну а той аднойчы ранкам
Маму некуды аддаў.
Тут пачаў я слёзы ліць,
Маму клікаць, галасіць, -
Толькі бацька ўсё смяецца
Ды загадкава маўчыць.
Тыдзень быў я сам не свой,
Тата кпіў з мяне: «герой...»,
І аднойчы бачу, - крочыць
Ён з матулечкай маёй!
Выбягаю – што за дзіва! –
Мама свой жывот згубіла!
Я ад шчасця ў слёзы, крык:
«Дзе была? Куды хадзіла
І чаму жывот твой знік?».
Вочы ў мамы, бы ў лісічкі:
«Прынясла табе сястрычку!..»
А ці верыце вы ў цуды?
Я кажу – багата іх,
І ніколі не забуду
Цуд у нашае сям'і.
Свидетельство о публикации №109071505343