Ваша Вэаша. Памочнiк
Не хачу дапамагаць.
Што нi дзень я, быццам куля,
Вылятаю пагуляць,
Бо чакаюць у двары
Лепшыя мае сябры.
З імі я ў футбол гуляю –
Болей не стрымаць мяне.
А матуля ўсё ўздыхае:
«Можа, стане разумней?»
Спадзяецца, мо, дарэмна –
Не змянюся я, напэўна,
Бо чакаюць у двары
Лепшыя мае сябры.
Зноўку мы ў футбол гуляем...
І раптоўна я замёр:
З цяжкай торбаю старая
Пераходзіць цераз двор.
Да бабулі я бягу:
«Можна Вам дапамагу?»
І чакалі у двары
Лепшыя мае сябры...
Я бабулі аж у хату
Торбу цяжкую прынёс,
І яна мяне гарбатай
Частавала, каб падрос,
Ды яшчэ ўвесь час казала,
Што бацькам пашанцавала, –
Уяўляеце?! – са мной!
Дык, выходзіць, я – герой?!
Хай чакаюць у двары
Лепшыя мае сябры!
У акенца мама строга
Паглядзела: сын імчыць.
Я крычу яшчэ з парога:
«Мама! Чым дапамагчы?»
Свидетельство о публикации №109071505311