Ваша Вэаша. Страта
Я згубіў свайго ката, –
Добрага,
Рахманага,
Вельмі паслухмянага.
Мне яго пасля зарплаты
Падарыў аднойчы тата,
Мяккага
І новага,
Рознакаляровага.
Доўга я вучыў гуляць,
Рыб лавіць і размаўляць
Вучня свайго першага,
Сябрука найлепшага.
Толькі ён любіў сядзець,
Моўчкі слухаць і глядзець –
Ціхі быў,
Бязмоўны,
Мой слухач цудоўны...
І цяпер яго няма –
Гэта ўсё мая віна!
Я напраўду вінаваты,
Бо сваю забрудзіў хату:
Зараз дзесьці ў гэтым брудзе
Коцік мой, напэўна, блудзіць.
І пакеплівае мама:
«Можаш заблукаць таксама!».
А яшчэ смяецца бацька:
«Супакойся, гэта ж цацка!".
Ды няўцям нікому з іх,
Што мой лепшы сябар знік!
І цяпер яго няма –
Гэта ўсё мая віна!
Выціраю хутка вочкі.
Што рабіць – вядома:
Акуратна ўсе куточкі
Прыбіру я дома!
Свидетельство о публикации №109071505303