Ваша Вэаша. Пасварылiся
І цяпер мяне ў свой дом
Ён не пусціць ні на крок:
Даў сабе такі зарок.
Больш мы разам не гуляем,
Бо не хочам сябраваць,
І зусім не размаўляем –
Ну, пра што нам размаўляць?
Пасварыліся – і ўсё!
Кожнаму сваё жыццё.
Я сяджу адзін у хаце –
Не хачу на двор ісці,
Бо без сябра ўжо гуляць мне
Надакучыла зусім.
І нічога не зрабіць –
Нас абодвух не змяніць...
Пасварыліся – і ўсё!
Кожнаму сваё жыццё.
Толькі ўсё ў мяне не так:
Ежа свой змяніла смак,
Галава ўвесь час баліць,
Вельмі сумна стала жыць...
Пачынаю разважаць:
Трэба сябра мне вяртаць!
З-за фіранкі выглядаю –
Ён на вуліцы сядзіць,
Не смяецца, не гуляе –
На акно маё глядзіць.
Да яго я падыйду:
«Сябар мілы, не крыўдуй!»
Свидетельство о публикации №109071505277