Ваша Вэаша. Слон
Затрымаўся тата...
З мухi мы рабiць слана
З мамай сталi ўпарта.
Селi разам ля вакна,
Муху адшукалi:
«Дзе ж падзеўся тата наш?» –
Доўга разважалi.
«Цi забыўся ён пра час,
Цi пра нас забыўся?»...
Паглядзелi – ой! – у нас
Слон малы з'явiўся!
Не спужалiся зусiм,
Слёзы льем iзноўку...
Слонiк наш пачаў расцi
I дужэць патроху.
«Што ж там з татам?
Дзе ж-то ён?» – галасiць мы сталi.
i ўжо ў нас вялiзны слон
Развалiўся ў залi!
Мы падумалi ўдваiх:
Можа, i нiчога, –
Мухi ёсць амаль ва ўсiх,
А слана – нi ў кога!
Лёг ён толькi ў цэнтры аж,
Зварухнуць не можам...
Хутка прыйдзе тата наш –
Ён нам дапаможа!
Свидетельство о публикации №109071505236