Я буду вечна маладым

Я буду вечна маладым,
Чароўным, светлым юнаком.
Стары той, чорны пілігрым
Здавацца будзе дзіваком.

Нязвыклым, страшным для мяне.
Не, то не я, я не такі.
І ў кожнай кветкавай вясне
Мяне наўкола – юнакі,

Якія ходзяць да дзяўчат,
Цалуюць вусны, вочы ім.
І я ім, моладзі, як брат,
Стары, зсівелы пілігрым.


Рецензии