Кветкi
А з кветкі вырастае вешчы плод,
Калі й дажджу няма, калі шчыруюць пчолы.
Чырвоны яблык з дрэва кожны год
Зрывае Ева -- і Адам, шчэ голы,
Яго надкусвае. І сорамна яму
Становіцца. Ён закрывае лісцем
Жыццёвы ток. І тут ні аднаму
Няма з Эроса лабірынту выйсця.
Няма. А кветкі цягнуць да сябе,
Вядуць у ноч, дзе месяц у тумане.
Пчала не спіць – нектар сусветны п’е,
Дзіця людское плача на паляне...
Дарована святло мядзяных рос
Зямлі – дабро і зло да самай смерці...
Пякучым сонцам з’явіцца Хрыстос –
Засохне дрэва і яго суквецці...
Грахі даруе, возьме да сябе
Грахі твае – табе ў яго паверыць...
Ён – Бог, ты – Раб, ды з кветкай на ілбе,
І шлях зямны табе з палёгкай мерыць!
Свидетельство о публикации №109071504852
Владимир Гайдук 08.05.2015 16:01 Заявить о нарушении