Камень
Нібыта твар – сляпы й глухі на золку.
Не мармур, не граніт, гранёны ў даўніну --
Дзічак звычайны, заімшэлы звонку.
Ён многа ведае – адзін такі,
Не мае зайздрасці да залаў і калонаў.
Спакой знайшоў на беразе ракі
Ды слухае ў асоках перазвоны ...
Ён бачыць твары, постаці людзей,
Што заблудзіліся, адны на пуцявінах,
У пошуках саміх сябе, у злыбядзе –
І слухае ўспаміны і навіны…
Ён мудрасць вечная: я у яго вучуся
Цярплівасці да цемры, да святла –
І я, як ён, укленчваю, малюся:
Я – Пётр, я Камень ля твайго жытла!
Свидетельство о публикации №109071504825