Расул Гамзатов. Эта женщина...

Па начах у самотны пакой да мяне,
Рэшткi сну праганяючы прэч,
Уваходзiць жанчына... Цi мроя? Ды не.
Вось паслухайце, дзiўная рэч.

Тонкi стан i шыкоўных валос вадаспад,
I знаемы да роднасцi твар.
Хто яна? Я i сам бы даведацца рад.
Мо, вядзьмарка? Мо, лепшая з мар?

Расшпiляе сукенку i шэпча:” Пiсаў
Ты пра тое, як можаш кахаць.
А якi ты, калi непасрэдна да  спраў?
Нельга словы на вецер кiдаць.”

I... зашпiлiць сукенку. I – жудасны смех,
Быццам пройдзе мароз па спiне.
Дзе бы я не хаваўcя ад жорсткiх уцех,
Прыгажуня знаходзiць мяне.

Чую голас паўсюль - у атэлi, ў купэ,
У роднай хаце i там, дзе я госць:
“Змарнаваў ты юнацтва. За гэта табе
Помстай будзе мая маладосць.”


Рецензии