Дзякуй беларускiм паэтам

Я доўгi час не меў надзеi,
Не спадзяваўся, не чакаў...
Гады ляцелi i падзеi -
Я сваю мову забываў…

Яе не чуў амаль нiколi
На той адвечнае зямлi,
Дзе нарадзiла мяне мацi,
Дзе прашчуры мае жылi

Здавалася, я iншаземец,
Жыву, як Шцiрлiц мiж чужых...
Зноў я адчуў Радзiмы водар
Ад вершаваных слоў тваiх

Гэтыя радкi былi звернуты да аднаго таленавiтага аўтара, але хай яны гучаць у падтрымку кожнага, хто пiша вершы альбо прозу на матчынай мове, падтрымлiвае сваiм словам яе iснаванне и развiццё.


Рецензии
Цудоўны верш. I такi таленавiты аўтар некуды знiк назаўжды?
Шчыры дзякуй!!!

С цеплынёй i ўдзячнасцю,
Таццяна.

Татьяна Егоровна Полякова   22.03.2012 11:08     Заявить о нарушении
жыу неяк так не меў надзеi,
Не спадзяваўся, не чакаў...
Гады ляцелi i ляцели -
а мовы так и спазнаў…
ніколі не позна паважаны,....http://www.stihi.ru/2016/03/30/7189

Владимир Гайдук   16.04.2016 11:51   Заявить о нарушении