Еду з перакрыжавання да кальца...

Еду з перакрыжавання да кальца,
А потым – у “раён”, ды на “бульвар”.
Тут святло паміраючых сёл
Заляпае ценямі твар.

           Малюсь за вельмі цяжкі грэх:
           За “ не веру”  жыць “ у святле”
           І, вы , слязьмі усіх цяжкіх дзён, памаліцеся за мяне...


Няхай жаданней і цяплей
Утульны вас сустрэне дом
На фоне садзіку, дзяцей...
Тут міністр нядаўна жлукціў ром...

           Гістарычная “частка” – мой Тураў
           (як быццам бы ён гарадскі),
           не дай Кірыле раптам пасці:
           Кажуць – свят, ён быў такі:
Паганцы ўКіеве, і, Русь –
Паганцы. Быццам. Да сіх пор
Тут б’юць і росчыркам пяра.
Пяром у іх быў і тапор..

           У пясок увайшоў раптоўна Храм
           Іконы хрысціянскай рамка...

           На карысць безбожнікаў з Масквы
           Перетварыла у вёску Тураў  “Анка”...

За “пасля” – пасля абедні – баюсь.
Пасля танцаў,песень пастухоў.
Жывіце з мірам, дай Бог сны...

Дай Бог, прачнуцца без акоў.
          Баюсь, ізноў – другі падман,
          Бо ізноў паўстануць раптам цені.
          З Кірылаю сюды Хрыстос прыйшоў...

          Дай, божа, нам яго цярпенне...


Рецензии