Бландынка
Я мару аб самдзелішнай бландынцы -
Спаліў душу блакіт яе вачэй,
Два наліўныя яблычкі ў хусцінцы,
Сунічны роцік, ногі ад вушэй.
І пад яе танюсенькім абцасам
Знянацку апынуцца я хачу.
Як кот у марце, пругкі я і ласы,
Так хвосцікам па плоце грукачу!
Не ем, не сплю, сяджу на валідоле,
Бо страціў я спакой з тае пары.
І кпіць з мяне ўсё наша наваколле:
«Ты з глузду з'ехаў, ёлупень стары!»
Вядома, сябра, рацыю ты маёш:
Яна што лялька – розуму няма.
Але ж гармоны не пераканаеш -
Ахвота, бач, найгоршая турма.
Мне трызніцца – яе я распранаю,
Весь пыхкаю, нібыта самавар.
Чагосці непаўторнага чакаю...
І бачу тут знаёмы жончын твар.
Так, жонку я кахаю безумойна
За яе сціпласць, шчырасць, прыгажосць...
Але ж як можна, хлопцы, дыхаць роўна,
Калі такая краля побач ёсць!
Міхась Зудзілаў
17.06.2008
Свидетельство о публикации №109062503276
Прихлопнуть доброй водки бутылёк?
Тогда и жонка, словно мотылёк,
Вспорхнёт на кухне, будто на танцполе.
Как, Михась, такой расклад?
Галина Небараковская 26.06.2009 06:27 Заявить о нарушении
:-)
Михаил Зудилов 26.06.2009 06:56 Заявить о нарушении
Галина Небараковская 26.06.2009 07:27 Заявить о нарушении
Михаил Зудилов 27.06.2009 07:44 Заявить о нарушении
Борис Ясный 28.06.2009 02:04 Заявить о нарушении