Тбiлiсi 1989

Боль, жах не дае мне спаць.
Мент – не дае хадзіць.
Боль, што непакоіць маці,
Збіраецца у вечнасці жыць.

Кулі нясуць разлад –
Кулі даюць Дазвол:
Лапаткамі рты закрыць –
Грузін, бач - той самы вол.

Кулі пяюць у агні,
Медзь у тэлефоне гарыць –
Навошта так чутка спаць?
Навошта так страшна жыць?
Навошта так страшна казаць:
Маўляў, трэба мірам адным,
Што трэба усход зары,
Што трэба здаровы сын?
Што трэба? Мае бары?
Гуляе па вуліцах блаж...

Пад прыцэлам нумар адзін
Точыць тапор палач.

Навошта трымаць курок,
Калі губляецца зрок?
Навошта крычаць гарам,
Што праўды – ні тут, ні там?
Навошта сцішаць галасы?
Навошта знімаць паясы?
І, не трэба машыну ў гараж –
Бач, гуляе па вуліцах блаж...

Бач, гуляе, і, гімны пяе
Аб тым, што патрэбна змяе –
Песня дудкі у час раскачкі
( За гэта ёй будуць падачкі
з маскоўскага, пэўна, стала...)

Радзіма! Куды ж ты вяла?

Навошта кіруеш у агонь,
Мазольная, у поце, далонь?
Навошта пад дудку пяеш?
Ты корміш? Сама паеш!
Не давай ўмацаваць стаўбы
Дзе стагоддзі стаялі дубы...

Дай свой голас, бо я – ахрып,
Хоць такі, як братэрні усхліп.
Дай свой голас – хопіць маўчаць:
Безгалоў жыць – ногі баляць,
Калі не даходзіць да сэрца...

А можа, жыць трэба па мерцы?
Па доўгім крывавым хвілінам,
Калі ходзіць бізун па спінам?...

На нашай роднай зямлі
Зрабілі  яны палігон...

Кажуць яны: з імі Бог.
Але ж – Нюрнберг чакае! Вон!..


Рецензии