Водар роднай зямл
Ваш водар веіць успамін.
Аб роднай хатцы за ракою
Аб радасці былых хвілін.
Адметны водар ранак мае,
Калі выходзіць у лес грыбнік
(Кароў бабуля выганяе)
А ў лесе пахне баравік.
Рамонкі цэлаю гурбою
Услалі луг і садзік мой.
Бягу я голаю нагою –
На кветачку ступіла “Ой!”
Як добра, седзячы на лаўцы,
На грушы услухаць салаўя.
Салодкі водар матыолы
Панюхаць увечары хаця.
Свидетельство о публикации №109061802523