К. С

Жыцця пачатак нас не песціць,

А перад тым чакаем мы

Як сонейка хутчэй засвеціць

У нашы родныя дамы.

Чакаем ад жыцця мы шчасця

Шануем радасці шматкі

Чарга ж даходзіць да нянасця –

Хаваемся ў всае куткі.

Нам нельга абвіняць кагосьці

У бедах і няўзгодах лет

Суму наводзіць у душы штосьці

Сабе даем святы абед.

Калі рука чыясьці зверху

Пакліча роднага для усіх

Мы адарвем сваю часцінку

Але не маем запасных.

Не склеіць душу, што пагрызлі,

Не прыляпіць дрэву ліста

У сэрца ж наша не залезлі,

А адарвалі больш куска.

Падралі, зрэзалі, утапталі

Не думаючы пра хлапца

У жыцця пачатку усё забралі

Пазбавілі жыцця юнца.

І як тут жыць? Каму ж паверыць?

Навокал не чакай дабра…

Паможа хто..? Каб не загінуць..

Ці сам прадасць за паў рубля?

Як без падтрымкі, без пашаны

Ці можна мары мець яшчэ?

Ці яны можа пры здзяйсненні

Будуць украдзены усе?

 

Прысвячаецца чалавеку своеасаблівых поглядаў, Сацуце Мікалаю.


Рецензии