Мае жыцце
Ад шчырага сэрца вiтаю цябе!
Гадоу маiх шмат тут у шчасцi i смуце
Уплыла павольна па сiняй Дзвiне.
Тут я нарадзiуся, но жорсткая сiла
Убегчы ад гэтуль прымусiла маць!
Гарэу за вагонным акном горад мiлы, -
Апошнi цягнiк не жадау уцякаць!
Па рэйках чугунцы iшлi эшалоны
З радной Беларусi далей на усход.
I у кожнай цяплушцы, у кожным вагоне
Жанчыны i дзецi - галодны народ.
Бамбiлi дарогу фашысткiя каты.
Гарэлi зямля i лясы, i палi.
Пылалi заводы i родныя хаты.
Разбiты у шцэнт красауцы-гарады!
А потым - Урал i халодныя зiмы.
Куточак - прытулак, што людзi далi.
Вайсковы завод, дзе матулiчка Сiма
З рання да пауночы рабiла у пылi.
За гэткую працу - кавалачак хлеба,
Што у хустцы да хаты лiш можна данесць.
Ды трошачку супа, у якiм тлуст i не быу.
А дзетачкi дома - iм хочацца есць!
Мiнулi гады i цудоунай пабедай
Завершылась гэта пракляцця - вайна!
I зноу варацiлiся у горад свой светлы -
Вось вулiца наша, - а хаты няма!
I бацька звярнууся з вайны гэтай жорскай -
Паранены увесь, але усе жа - жывы!
Прайшоушы на фронце крывавыя версты
Да сцен старой Прагi, ад гора сiвы.
А потым мы жылi у горадзе нашым.
Раслi разам з iм аж паусотнi гадоу!
Тут сталi дарослымi дзетачкi нашы,
Тут мы пахавалi любiмых бацькоу.
Тут кожная вулiца - памяць навекi: -
Тут жыу, тут вучыуся, а там працавау!
Там дзецi жылi, а насупраць калегi,
А тут па бульвары - з сябрамi гуляу!
Январь 2001
Свидетельство о публикации №109061504384