Бяру, Радзiма...
Бяру люстэркі віцебскіх азёраў.
Вазьму Палессе, дзікія зверы,
Твае балоты, Прыпяць, круты нораў.
Я ведаю, што мушу зразумець
Твой Лёс і Душу, родныя напевы.
Бяру я Сож – межу не буду мець.
Вазьму твой боль, і, не зверну налева.
Вазьму. Прысяду – бо твой боль ёсць мой адчай.
І, зноў: адны жалобныя напевы…
Хай не пакрые Божа гэты край
Дыханнем лютым Снежнай каралевы!..
Свидетельство о публикации №109061100852