In nomine patris...
Была гатычным храмам.
Ува мне маліліся Богу,
Ува мне немаўлятак хрысьцілі.
Ува мне давалі клятвы,
Трымалі вайной абарону.
Пасьля ад крыві былі ў барве
Прыступкі і твары на йконах.
Сягоньня ўночкі прысьніла:
Была ў гатычным храме.
Малілася Езусу Хрысту,
Пасьвенчаны крыж цалавала.
Прасіла аднога ў Бога,
Таго, што пакуль што ня мела -
Ня грошы-каменьні-багацьце.
Прасіла кахаць у адказ...
Свидетельство о публикации №109060506857