Малiтва

Ты падтрымай маіх сяброў,
Абарані мае надзеі
І ў час снягоў, вятроў, завеяў
Дай шчасце мне знайсці любоў.

Калі гарыць святло ў акне
У цемры адзінокай ночы,
Дапамажы ўзняць мне вочы
І дакрануцца да Цябе.


Рецензии
Цудоуны верш! Мне нават падабауся! Прыемна сустракаць сярод паэтау зямлякоу. Шчырае Вам дзякуй!

Лариса Вальц   18.11.2009 21:06     Заявить о нарушении
І Вам дзякуй, што зайшлі. Заўсёды прыемна сустракаць зямлякоў :)

Юлия Крутских Субоч   18.11.2009 21:16   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.