Бездань...
Рэшткi сiвых валуноу…
Сонца. Мiнуушчына. Гора.
Цяжка пачаць усе наноу.
Цяжка стаць птушкай крылатай
I у паднябессе узмыць,
Цяжка, вярнуушысь да хаты,
З думкай аб будучым жыць.
У тонкiм крыштальным бакале
Ззяюць, як зоры, агнi.
Хочацца крыкнуць у запале:
«Хай не знiкаюць яны!
Хай будзе неба блакiтным
У ветразях белых аблок,
А пачуцце аксамiтным
З нiткамi светлых трывог.
Хай, як у цэрквах, у душах
Звоняць малiтвай званы,
I чалавек хай не зведае жах
Чорнай крывавай вайны!»
Толькi заблытаушысь у цемры
Сцежку знайсцi цяжка зноу.
Здрадзiушы светлае веры
Цяжка пачаць усе наноу.
1999 год (Ушачы)
Свидетельство о публикации №109051804316