Даруй
Не вернецца узнеслае каханне.
I пацалункi, што дарыла мне тады –
Усе паглынула горкае растанне.
Ты мне даруй, што я цяпер другi,
Што не малюся, у роспачы не плачу.
Каханне знiкла у туманах смугi
Растаннем адплацiушы за няудачу.
I восеньскiя пацеркi рабiн,
Як кропелькi кравi на снезе белым.
Яны, як гэты даунi успамiн –
Твае каханне з юнаком нясмелым.
Мае жыцце – глыбокая рака,
Крыштальнае люстэрка закаханых.
Калi у маей руцэ твая рука,
Не трэба мне I шчасця зор падманных.
Не трэба нi багацця, нi святла,
А толькi б захлiбнуцца у каханнi,
Каб побач ты заужды са мной была,
Бо без цябе так цяжка у растаннi…
Сцяжынкамi разбеглася жыцце –
За гэта на мяне ты не крыудуй.
Каханне наша адляцела у небыцце.
Даруй мне гэта, мiлая, даруй…
1999 год (Ушачы)
Свидетельство о публикации №109051502183