Атрутнае каханне

Дрыжжыць каханне кропляй гнева -
І гэта нота нашай справы.
Яшчэ не бачылі мы здрады,
Але паведалі ўзмацненне
Былых крывавых моцных дзён,
Дзе косці кідалі ў кацёл
Мае абтрапаныя рукі
Пад сталі небасхіла гукі.

Цяпер бліжэй журботны погляд
Да вок маіх у цёмны вечар.
Прывід нясе пад месяц свет чар,
А ліст дзьмуе ў паветра водар.
Бліжэй і дотык, і цяпло;
Пачатак уздыха - грудзь паўна,
Да хмар узлятае вой ваўка..
Гарачым сэрца прыпякло.

Душа спазнала сок атрутны,
Галоўны орган просіць болей,
Фантом уявы сыты воляй,
Канчук з вянка, як гром магутны,
Раздзеле землю, пар, быццё,
Анёл заб'е міры жывога,
У душах баязлівых, бога.
Мы iснуем. Любоў - жыццё...


Рецензии