Што з табой, Беларусь мая, стала
У засіллі чужых ідэй
Ты сябе шанаваць перастала,
Цемра кросны адчаю саткала,
Бы згубіу свой агонь Праметэй.
І у палоне у чорнае ночы
Не сціхаюць у сэрцы званы.
Да абрыву мы нейкага крочым,
І хачу я заплюшчыць тут вочы,
Каб не бачылі гэта яны.
Што ні дзень, то злачынствау хваля,
Грабяжу і насілля цень.
У жыцці, лічаць, гэтага мала,
І з экранау глядзяць таксама
І нянавісць, і зло кожны дзень.
Дзе кахання былога ранкі?
Дзе узнеслы той чысты свет?
Адгарэлі у небе заранкі
І цяпер на чужыя ганкі
Прыгажуняу ступае след.
Прадаюцца каханя чары,
І разменьваюцца на грашы.
Дзе ж дзявочыя светлыя мары?
Засланілі іх сквапнасці хмары
І няма у іх сумлення, душы.
У час імклівага нашага веку
Прыгажосць і цудоунасць зямлі
Не патрэбны цяпер чалавеку,
Дзе жылі яго продкі спрадвеку,
Дзе увесну крычаць журавы.
І народ тоне у багне глыбокай
І не можа ратунку крычаць.
Свет надзеі бы зоркай высокай
Далятае з краіны далекай,
Да якой нам так цяжка дастаць.
А было ж у гісторыі многа
Беларускіх славутых імен.
Праз вякі давяла іх дарога
Да сучаснасці нашай парога,
Да шаленых цяперашніх дзен.
Каліноускага позірк узнеслы
Са спагадай глядзіць на нас
Праз гады і далекія весны.
Багдановічау верш дзівосны
Хвалявау наша сэрца не раз.
Падымай, Беларусь, сваю годнасць!
Продкау нашых пачуй галасы!
Ты даруй нам нянавісць і жорсткасць,
Дай любові душэуную шчодрасць.
Веру дай у другія часы!..
1999 год (Ушачы)
Свидетельство о публикации №109051204500