Я адарвуся на iмгненне...
Ад шэрых дзен i цяжкiх спрау,
I у сваiм светлым летуценнi
Знайду, што так дауно шукау.
Мне будуць падаць на далонi
Дажджынкi зор у начной цiшы,
А той узрост, што лег на скронi,
Растае назаужды у душы.
I дзесьцi там, дзе лес, калiна,
Сцяжынка стужкаю ракi,
Мне зноу сустрэнецца дзяучына
I дотык легкае рукi.
I неба будзе сiнiм, чыстым,
I у караголзе светлых сноу
Атулiць нас смугой празрыстай
Юнацтва першая любоу…
I я цяпер ей вельмi рады.
Ты вось прыходзь, частуй мяне.
Але адыграны парады
Усмешак шчырых у мане.
Я тый наiуны так далека.
А тый цяперашнi – другi.
Каханне – гэта наша спека,
Ракi жыццевай берагi…
лiстапад 2000 года (Наваполацк)
Свидетельство о публикации №109051204447