Ты не кахау...
Ты не пытаў, а я казала.
А потым… проста замаўчала
І знікла з гэтае зямлі.
Душа стагнала і крычала,
Я ж паранейшаму маўчала.
Луна між зорак калыхала,
І я паснула да вясны.
А ты не абудзіў паўкрокам,
Уноч зайшоўшы ненаўрокам…
І над сусветам за аблокам
Рассталі нашы галасы.
Мне дараванне – не складана,
Ды толькі смерць зачаравала:
Спыніла сэрца нечакана,
А душу - зоры прынялі.
Свидетельство о публикации №109050902113
Спасибо.
Успехов:)
Айлиана 19.05.2009 21:53 Заявить о нарушении