Восемь букв

          ВОСЕМ ЛIТАР
Святлана, Святланка, Святланачка...
Даражэй за цябе
мне нiчога на свеце няма.
Ты глядзiш з фотакарткi,
не ведаеш нават,
што хтось
паўтарае ў адчаi
даражэйшыя самыя ў свеце
восем лiтар твайго iмя.

Я баяўся цябе
незнарокам чым-небудзь пакрыўдзiць.
нават вершы свае
нiколi табе не дарыў.
Ты далёка цяпер —
а раёнка табе не прыходзiць,
у якой пра цябе
я некалькi вершаў змясцiў.

Вось i ўсё.
Я на гэтым канчаю свой дзённiк.
Тры гады я чакаў
непазбежнага гэтага дня.
Бывай, наша юнацтва
i школьная парта у класе,
за якой ты звычайна
сядзела чамусьцi адна.

Толькi лепшае ўсё
помню я пра цябе.
Не, няпраўда, што ты
для мяне усяго успамiн.
Не з фотакарткай маўклiвай
я гавару пра былое,
а з табой размаўляю
адзiн на адзiн.
Святлана, Святланка, Святланачка...
4,5,7 чэрвеня 1996 г.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →