Родныя вобразы

Тонкiя бярозкi,
Поле, сiнь лясоў,
 
Ручайкоў журчанне,
Песнi салаўёў,

Пералiў вясёлкi,
Рэха перазвон,
Пад акном — рабiна,
А за хатай — клён,

Бэзу пах духмяны,
Яблыневы снег,
I матулi — песня,
I каханай — смех.

I валошкi ў жыце,
I за вёскай гай,
Песня, што iльецца
Ў полi з краю ў край...

Месячка на хмарцы
Угары вiсiць.
Муражок на лузе...
Можна i спачыць.
6.03.77.


Рецензии