Я буду перамогу маляваць...
Я буду Перамогу маляваць,
Хвалююць думкі колеры трывогі,
Ты здзейсніў слаўны подзвіг, мой народ,
Твой мужны шлях прывёў да Перамогі.
Я намалюю пекла тых гадоў,
Праз успамін сівога ветэрана,
І тых, чый першы бой апошнім стаў,
Адваяваўшых гэтак рана.
Я намалюю тры гады дарог,
Свінца завеі, пепел пад нагамі,
Палітую крывёй зямлю,
Якую ты ў апошні раз сціскаў рукамі.
Я намалюю і жыццё, і смерць –
Яны цябе на часткі рвалі
І сумных абеліскаў цяжкі след,
Што над магіламі паўсталі.
Я намалюю вернасць і любоў,
Чаканні доўгія і горачы расстанняў,
Я намалюю радасці сустрэч
У цемры ночы і на золку ранняў.
Я буду Перамогу маляваць
Праз зорны дождж вясёлкавых салютаў
Праз квецень маю, памінальны звон,
Праз слёзы шчасця ў вачах пакутаў.
Я намалюю мірны родны край
І баявых узнагарод зіхценне
Са святам, з Перамогай, Беларусь,
Грымяць салюты – Вечнасці Імгненнем!
11.03.2005 г.
г.п.Багушэўск
Свидетельство о публикации №109050201558