Дзядулю Михаилу Осифавичу Зайцаву
Гартаючы стары альбом
Цябе я ўбачыла на даваенным фота
Адкрыты мужны твар, дапытлівы пагляд
Усё строга, акуратна, проста.
Дзядуля Міша – старшыня калгаса,
У мірнай працы камандзірам быў
За хлеб, за дабрабыт народа
Высокі ордэн на грудзях насіў.
Вайна нахлынула страшэннаю бядою.
Твой тэрміновы выклік у райком:
Фронт – Зайцаў, вы не ў тым узросце –
Вам хопіць працы тут – палітруком!
Відаць, ты дзейнічаў так смела,
Што не даваў фашыстам панаваць,
За партызаншчыну аж пяць даносаў
Знайшліся здраднікі ў штаб ворага падаць.
Так, Багушэўск, ты гэта бачыў
Якія мукі ён прыняў
У турме на вуліцы Вакзальнай –
Пабоі, здзекі –
Ён адно – маўчаў.
І праклінала фрыцаў тых бабуля –
- Каб вы ўдавіліся, як будзеце глытаць –
Гарэлку, сала, яйкі, мёд, смятану –
А ўсё цябе хацела ратаваць.
Сцюдзёны досвітак вясновы,
Зара ў белых туманах,
Балота ля хлебапякарні -
Да смерці твой апошні шлях.
Аб чым ты думаў жудаснай хвілінай,
Дзядуля! Скончаны кароткаю чаргой...
Я свята веру, - ты любіў Радзіму
І за яе загінуў, як Герой!
21.02.2004 г.
Свидетельство о публикации №109050201532