Что нам делить

Бацькоўскі дом,Радзімы кут,
Льняны на століку абрус.
З пакон вякоў жывем мы тут.
Я горды тым – што БЕЛАРУС!

Я маю спадчыну адну,
Другой не трэба мне вавек.
Люблю я мір – а не вайну,
Бо я ж – славянскі чалавек!

Край веж, палеў і даўніны…
З суседам ладзілі заўжды.
Славянін я, славянін – ты:
У Вялікім княстве мы жылі!

Ідзе з глыбінь славянскі дух.
Я Беларус – а ты Паляк.
Што нам дзяліць з табой у двух!
Мо толькі памяць, але як!?

Адзін Ягайла быў у нас.
Адзіны шлях і Бог едзін.
Быў Рэнесансу слаўны час.
Адзіна радасць, боль адзін…

Скарына – першы быў друкар
І гэта помнім я і ты!
Адніх трымаліся мы мар,
І побач крочылі – заўжды!


Рецензии