Мой родны кут...

Вось ужо і пажоўкла трава.
Хутка восень да нас завітае…
Журавінамі вабіць дрыгва.
Жураўлеў чарада адлятае…

На душы неяк цяжка, маркотна.
Быццам страціў я штосьці, згубіў…
І крумкач- бы ўздыхае гаротна.
Колькі зім ен ужо перажыў…

Колькі будзе дзянечкаў марозных,
Рэкі сціснуць- не трэба і гаць!
Будуць птушкі ў краінах, у розных,
Па Радзіме ў начы сумаваць…


Рецензии