lснаваньне
Лезе ў банку на калёсах.
Мне таксама трэба зь ім
Але ўжо ня ўцісьнеш носу.
Яны там, як рыбы ў бочке,
Аднастайнае жэле,
Задыхаюцца ў поце,
Не паеду зь імі, НЕ !
Лепш спазьненьне на гадзіну,
Лепш ад шэфа мне ўляціць
Лепш пайду пешшу адзіны,
Незалежна ад другіх !
А потым зноў:
Насілкі, заступ, лом,
Папераў цэлы стол,
Ці завядзённы комп…
Працуеш, як ішак
У адну або дзьве сьмены,
Каб можна было жыць
Так, як жывем усе мы !
Мы – вавёркі ў вузкіх колах
Непазнанага жыцьця,
Няма гонару і сэнсу,
Не жадаю больш так я !!!
Разламаю свае колы,
Уздымуся я ў астрал;
Стану чортам ці анёлам –
Наш парадак ужо дастаў!..
Свидетельство о публикации №109041407478