Iслач-рэчка
Ну, а дзе i праз лясок,
Iслач-рэчка развязала
Свой блакiтны паясок.
У спякоту ды узiмку
Там студзеная вада.
Засцiлае зранку дымка,
Серабрыцца ў ёй трава.
Там чаромхавы водар
Галаву вясной пьянiць,
Праз раку, шукая броду,
Хутка лось у гай бяжыць.
Бусел зноу гняздо будуе
На бярозе ля вады,
I зязюлiчка кукуе -
Щодра лiчыць вам гады.
Свидетельство о публикации №109041100393