Абяцанне

Абяцаю - к табе прылячу,
Абяцаю, што разам з табою
Будзем мы, дараваць я хачу
Шчасця мора і мора спакою.
Не трымай, адпусці, я вярнуся,
Паплутаўшы па свету, к табе,
Ціхі смутак забудь, не турбуйся,
І адбудзецца дзіва не ў сне.
Я дарую каханне - гэта шчасця прамень...
Ціхі жаль раставання...
Не хапае мяне?..
Пачакай, я прыеду,вярнуся,
Ты дзьвярэй толькі не зачыняй,
І адчуеш аднойчы на вуснах
Пацалунак мой...
Не забывай.


Рецензии
Я разгубіла дзесьці усе словы...
Пайшла кругам галава.

Людмила Колесникова   13.02.2010 03:15     Заявить о нарушении
Але ж, напэўна ёсць тлумачэнне таму, ад чаго яна пайшла кругам? =)

Елена Бизюк   17.09.2010 23:47   Заявить о нарушении
Усё проста- КАХАННЕ !!!

.
Я разгубіла дзесьці усе словы-
Цяпер сэнс мае толькі цела мова...
Пайшла кругам галава
І сораму няма былога.
Сябе я аддаю табе да кроплі
І вуснами дарую пачуццё палёту.
Усе на свеце гукі змоуклі,
Калі ты цалавау маю істоту!
А потым я на вушка прашаптала
Пяшчотна, ласкава тваё імя
І ціха- ціха так спытала:
"Цяпер ты адчуваешь, што твая?"

.
http://www.stihi.ru/2009/10/17/4465

Людмила Колесникова   18.09.2010 02:47   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.