Mpо ляцяць у вырай
Калі толькі вербы плачуць,
Я раптам зірнула ў неба —
Але гэта што ж я бачу?!
Над возерам над блакітным
Тонкаю стужкай cipaй,
Шчырай, пяшчотнай малітвай
Mpoi ляцяць у вырай!
Mpoi ляцяць далечы,
Яны не адчуюць стомы,
Мілыя сэрцу рэчы
Яны пакідаюць дома.
Рэчы, што сэрцу мілы,
Не убачаць яны ніколі...
Хлопаюць белыя крылы -
Мроі ляцяць на волю!
Нельга вачэй адвесці...
Як добра зайздросціць мроям!
Як свята жаданне сесці
На сшну святым анёлам!
I доўга ў высі блакітнай
Відно было: стужкай сірай,
Шчырай, пяшчотнай малітвай
Mpoi ляцелі у вырай...
1 кастрычніка 2007 г.
Свидетельство о публикации №109032700067