Шкляныя слёзы

Дзяўчына плакала, кусаючы падушку:
Яе пакінуў той, каго кахала;               
Здавалась ёй: згубіла сваю душу;               
Яго ёй вельмі, вельмі не хапала;

I фатаздымак ручанькай сціскала,
Усю ноч да ранш плакала, рыдала.

Дарэмна ўсе сяброукі суцяшаюць -               
А раўнадушных тут няма, напэўна -               
I столькі выклікае яна жалю,               
I столькі слоў гучыць, ды ўсё дарэмна.

А маці галавой качне сур'ёзна
I ціха вымавщь: «Шкляныя слёзы...»

Яна яго кахала? Не, канешне,               
Ён для яе быў пёс дрэсіраваны,               
Ён словамі ёй самалюбства цешыў               
I, нібы пёс, ёй верна быў адданы.

Аднойчы ён сказаў: «Нам лепш расстацца,               
Бо болей псом я не жадаю звацца.»

I вось рыдае, выплакала «мора»,               
I ёй саму сябе шкада бязмерна,               
I ўсё здаецца ёй вялікім горам,               
Усё пакуль не знойдзецца замена.

I маці на дзяўчыну гляне грозна,
I гучна вымавщь: «Шкляныя слёзы!»
                12 верасня 2007 г.


Рецензии