Той, хто плача
Што скажаш мне на гэта?»
- Скалолі рукі ружы...
«А хто быу тым букетам?
Мяне ты не падманеш,
Усе я добра бачу:
Каму скалолі сэрца,
Той толькі гэтак плача».
I доўга, вельмі доўга
Яна апавядала
I плакала замнога,
А я ей так сказала:
«Запамятай навечна,
Што той, хто сення плача,
У небе з весялосцю
Спяваць будзе i танчыць».
Прайшло год дзесяць часу,
I та дзяучына болей,
Як выйшла з майго класу,
Не плакала ніколі.
Мы неяк з ей спаткалісь,
Папілі з ей гарбаты;
Яна ужо за мужам,
Яны ужо мама з татам.
I раптам я пачула,
Як яе дачушка
Сваей любімай ляльке
Шаптала так на вушка:
«Запамятай навечна,
Што той, хто сення плача,
У небе з весялосцю
Спяваць будзе i танчыць».
4 жніўня 2007 г.
Свидетельство о публикации №109032608228