дзеш альбо едзеш...

Ідзеш альбо едзеш па поли, па лесе -               
I вольнаму воля пад небам сівым!               
Навокал гучыць сапраўдная песня.               
Навокал, паўсюль i ў сэрцы тваім.
Адчуць у нагах прыемную слабасць -               
I не хвалюе, колькі там хмар.               
Мяне запытаеш: што гэта радасць?               
Радасць мая - калі вецер у твар.

Ідзеш альбо едзеш - вільготна паветра;               
Ідзеш альбо едзеш - усе роўна куды.               
Калі ты ўдыхнуу вольнага ветру,         
Запамятаеш гэты пах назаўжды;               
I скарбы табе не заменяць ніколі               
Hi мяккасць травы, ні светлы абшар;               
Мяне запытаеш: што гэта воля?               
Воля мая - калі вецер у твар.

Ідзеш альбо едзеш - пяшчаная глеба,               
Ласкае пяшчотная сонца цяплынь,
Натхненныя думкі імкнуцца да неба,               
I маніць ізноў нас з табой далячынь.
Кавалачак хлеба ў заплечнік пакласці -               
I вось нас вітае палёў гаспадар;               
Мяне запытаеш: што гэта шчасце?               
Шчасце мае - калі вецер у твар!
                4 жніўня 2007 г.


Рецензии