Сарамл вы вальс

Як часта б'е гадзіннік у начы!       
Калі нябёсы чорны плашч накінуць
На горад. Мары розум не пакінуць
У гэту ноч. О ноч, гучы, гучы!
I зоры маняць яркай прыгажосцю,
Натхнення звон ізноў гучыць у паветры,
Подых пяшчотнейшы начнога ветру ,      
Не замяніць ніколі дзённай млосцю.
Як часта б'е гадзіннік, калі ты   
Не спіш, а лётаеш у свaix мроях,   
I тваёй думцы не знайсці пакоя,
Пакуль нябёсам хопіць чарнаты.
Як добра марыць i ўглядацца ў цемру,
Што рэжуць на кавалкі ліхтары!       
Маўчы, нічога мне не гавары,       
Я простым словам у гэты час не веру.
Ізноў стары гадзіннік гучна б’е —      
I не заўважыў, як прайшла гадзіна.
Чуваць i з гэтай ноччу быць адзіным -
Такога не ўбачыць днём табе,
Ты не пачуеш больш такой цішы,   
Бо не ўбачыць днём таемнасць ночы:
Усе праблемы наступленне скончаць,
Каб слухаць сарамлівы вальс душы.
Глядзець на ўсход i доўгі час сачыць,      
Як свет iзнoў спрабуе абудзіцца;    
I я ніколі не стамлюсь дзівіцца:   
Як часта б'е гадзіннік у начы…
                8 верасня 2007 г.


Рецензии