Сама па сабе

Над шэрым шляхам у чужыну
Ляціць журботная песня жалейкі,
А па вуліцы ідзе дзяўчына,
Якая даўно не слыхала спеваў.
У яе душы – адзіныя гукі,
Гукі гуртка з радыёхваляў...
Яна сама па сабе –
Ні ў адной зграі.

Усе трынаццаць гадоў жыцця
Яна існуе адрэзанай лустай,
У свой маленькі пакой
Яна, мабыць, нікога не пусціць.
У яе душы – сталыя гукі,
На тонкіх стунах граюць...
Яна сама па сабе –
Ні ў адной зграі.

Яна ідзе па завулках,
І слухае звон старой часоўні,
Дзяўчына бачыць неба ўверсе,
Якое даўно чакае поўні.
У яе душы – адзіныя гукі,
Таго гуртка з радыёхваляў...
Яна сама па сабе –
Ні ў адной зграі.


Рецензии