Пра бусла

У палёце бусла нешта ёсць такое...
Вабіць свабода доўгіх гэтых крыл,
Ды разам з тым чужое і тужное –
Нібы пустыня і далёкі Ніл.

Да беларускіх хатаў гмах,
Да родных сенажацей і стагоў
Ляціць цыбаты белы птах
З далёкіх афрыканскіх берагоў.

Калі вясна наступіць, і Ярыла,
Цяпло звярнуўшы, гляне дзе-нідзе,
Вернецеся і на даўжэнных крылах
Пяскі пустынь чароўных прынясьце...


Рецензии