Навакол нiводнае душы...
Крокаў не чутно і рыпу дзвераў,
Толькі смутак таямніча-шэры
Сцелецца ля старае шашы.
Светлы на ўсходзе небакрай
І апошняй знічкі светлы волас...
Толькі чую нечый ціхі голас:
"Выспішся яшчэ ты... Пачакай..."
Час вяртацца, ты завеш здарма!
Я бягу, як здарылася штосці,
Я бягу ад гэтай прыгажосці,
І нікога навакол няма...
Свидетельство о публикации №109022803809