Хмарк ласкавыя, мне б дакрануцца да неба...
Крокамі ціхімі восень прайшла па зямлі,
Думкі суцішацца, толькі суцішыцца трэба,
Думкі, навошта вы ў сэрцы прытулак знайшлі.
Я адчуваю, што боль накаціў, быццам хваля,
Божа, чаму так маркотна сустрэчы чакаць,
У нетрах глыбін, у халодных засьнежаных далях,
Хто мне даруе магчымасць цябе пакахаць?
Шчасьце, ты быццам маленькая птушка салоўка,
Шэрая зьнешне, ды голас кранае да сьлёз,
Я намалюю каханьне блакітным алоўкам,
Ясным блакітам сярод беларускіх бяроз.
Хмаркі ласкавыя, дождж паратунак прыносіць,
Думкі, пачуцьці і кроплі на вуснах дрыжаць,
П’ю гэты дождж як празрыстая шклянка і – досыць,
Досыць, бо ёсць яшчэ песьні і сілы сьпяваць.
Свидетельство о публикации №109022100750