чытаю Караткев ча

Сівая легенда мінулых гадоў,
Ты ў сэрцы нашчадкаў засталась,
Там рыцарскі бой, варожая кроў –
Каму ж перамога дасталась?

Любоў да радзімы, Раман, ты нясеш,
Ці ж злобу на сябра хаваеш?
І супраць каго ты народ ускалыхнеш,
Калі неўзабаве прайграеш?

Кахання дзяўчыны няма даражэй
Нічога, і ты вырашаеш
Узяць лук памацней, цеціву патужэй –
Так шчасця дабіцца ты марыш.

І вось ужо замак табою узят
Кізгайла – твой раб паняволе,
І ўспомніў ты продкаў свяшчэнны абрад:
Прад праўдай усе роўныя ў полі.

Ты бой прапануеш адзін на адзін,
І шчасце ўжо недалека.
Сумленнасць подцвердзіў і сябра забіў,
Змянілась лі штосьці навокал?

Твой лес быў вядомы ўсім і цябе,
Герой і змагар за каханне,
Надзея дзяўчыны і роднай зямлі,
Усе на цябе спадзяванні.

О воін, твой гонар цябе не дазволіў
Каб ворага род завяршыўся,
Таму смела беднай удаве ты параіў,
Каб бацька дзіцяці знайшоўся.

На жаль, шлях жыццевы цябе, наш Раман,
Быў угатаваны цярністы,
Змаганне і пошукі, люты падман,
І вось да магілы ўжо блізка.

Пра гэты дзіўны, супярэчлівы час
Шмат будзе складацца прыданняў,
Каб памяць захоўвалась у кожнага з нас,
Каб верылі, жылі, змагалісь.


Рецензии