Маме

Я  прачнулася ноччу ад цуда:
Ты запальвала свечкі ў Бога.
Не, да смерці сваёй не забуду
Я пякучага смутку былога.

Ты спявала малітву да Бога,
І твой голас ляцеў безнадзейна,
і звінеў  прадсмяротнай жальбою,-
Ад бяды нікуды нам не дзецца.

Пра дзяцінства цяжкое спявала,
Пра вайну,-маці стала ахвярай –
 І сляза на падушку ўпала
Ад маёй недарэчнае мары:

Не вярнуць мне матулі дзяцінства,
Не змяніць ні вайны , ні кахання,
Не патрэбны цяпер ёй гасцінцы,-
І ўладам няма апраўдання

За цяжкое жыццё і за крыўды,
І за танную працу народу.
Каб сялянкі гулялі,ці быў бы
Хоць адзін прэзідэнтам з нагоды?


Рецензии
Пад вобразам матулі, даражэнькая Наталля, ты разумееш усіх сялянак, якія без продыху працавалі і працавалі.Сапраўды за сваю працу анічога не атрымоўваючы. А яшчэ і дзяржаве трэба было частку усяго аддаць.У першую чаргу глядзелі, каб дзеці былі сытыя, а потым ужо самі елі, калі што застанецца. А заставалася толькі бульба з соллю. Бедные, бедные жанчыны, але душа ў іх вельмі багатая. Дзякуй, Наталля, за тэму. З павагай і цеплынёй)))

Ядвига Боброва   14.10.2018 23:40     Заявить о нарушении
Сапрауды,вельми цяжка, шчыра дзякую

Соловьёва   15.10.2018 02:26   Заявить о нарушении