Перажыву
Сваё каханне я яшчэ знайду,
Якой была, такой і застануся,
Ўсё зразумею і ўсё прыму.
Перажыву, я ўпэўнена, яшчэ ўсё будзе,
Яшчэ наперадзе вяселле і вясна.
І мне ўсё роўна, што там кажуць людзі,
Галоўнае – каб моц мая была.
Перажыву, хай з болем, хай з нясцерпным,
Хай па аскепках прыйдзецца ісці.
Ёсць так, як ёсць: табе я не патрэбна,
І так заўсёды ў маім жыцці.
І можа быць, на памяць аб каханні
Я вобраз твой у сэрцы зберагу.
Хай толькі не паўторыцца больш нашае
спатканне,
А ўсё астатняе, змагу, перажыву.
Свидетельство о публикации №109010202472