Каханне

Уладнае   над   усімі   пачуццё
Ты   парой   прыходзіш   нечакана
І з аднымі крочыш побач усё жыццё,
А  другім  ты пакідаеш  толькі раны.

Я  не  ведаю,  чаму  бывае  так,
Што  к табе я то імкнуся, то ўцякаю
Ад  цябе  і  ўзняўшы  белы  сцяг,
Назаўсёды  с  сэрца вырваць абяцаю.

Назаўсёды, каб пра гэты боль забыць
І ніколі больш не паўтарыць памылку,
Я ўжо  ведаю цяпер, што значыць жыць,
Збіраючы   сустрэчы  як  на  нітку.

І  нікога   зразумець  не  хочаш  ты,
Ды і наўрад ці хто пярэчыць табе будзе.
Ты  без  жалю  раніш сэрца  да крыві
І ўсё роўна як нішто патрэбна людзям.

Ты – пытанне,   на  якое   адказаць
Я  дарэмна  спрабавала  столькі часу.
Мне загадкавасць тваю нельга адняць,
Нажаль, я  гэта  зразумела не адразу.

Але  быць можа, прыйдзе час  такі,
І хтосьці знойдзецца, хто ўсё ж такі адкажа:
“Для чаго каханне  нам патрэбна  ты?”
Толькі мне адказ ужо не будзе важны.


Рецензии
Спасибо, Ольга, за душевный монолог. А Ваше ожерелье, из нанизанных на нитку встреч – оригинальная находка.
Любви Вам и удач!
С уважением

Валентина Чайковская   19.08.2009 17:30     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.