Не цурайся
1:
Табе надакучыу выбар паміж
гэтых дзвух кароткіх дарог
Тваё скрыжаванне замяло сцяной
Цудоуных мар ды светлых сноу
Не можаш зрабіць ты першы крок
Як сонча заззяла сумленне тваё
Табою абраны уласны шлях
Ён цяжкі і доугі,нібы жыццё.
Пр:Адшукай сваю краіну,не цурайся,не маучы
Яе межы у тваім сэрцы ды надзея у душы
Падбяры ключ да Радзімы,і няхай жыве яна
Ды падымецца на крылы Ад кахання ды святла.
2:
А у той краіне сонца свеціць
Па над Нёманам і дзвіной
Там на роднай мове гамоняць дзеці
Ды кіруе Бох святой зямлёй.
Там як мора бясконцыя спелыя нівы
У азёры глядзяцца вежы царквоу
Дзе найпершае слова-слова Радзіма
А другое слова-слова любоу.
3:
Азірніся назад,паглядзі на тых
Хто стаміуся змагацца ды рукі злажыу.
Ім не трэба нічога яны для сябе
Шукаюць дарогу ад мяжы да мяжы
Ты запомні,мой сябра толькі адно
Калі будзеш старонкі у газетах гартаць,
Што нам не дапаможа на свеце ніхто
Калі самі не будзем той край мы шукаць…
Свидетельство о публикации №108120500237