Шукала

Шукала свету, магутнай сілы -
Знайшла няпэўны і брудны шлях.
З табой гуляла каля магілы,
Душу схавала ў тваіх вачах.

І без прыкрасаў, і без прымусу
На твае плечы паклала лёс.
Схавала добра сваю спакусу,
Каб хоць яе ты адзін не нёс.

Забыўся раптам на тую мудрасць,
Што меней ведаў - крапчэйшы ў сне.
Насілле толькі радзіла жудасць.
Спакусу ўзяў ты, а жудасць - не.

Я не хацела - яна цяжкая!
Але навошта яе ты ўзяў?
Каб ёй дзяліцца з усім без краю?
Каб да цябе не было прад'яў?

Шукала свету - не дапамогі!
Забраў - нясі, ці вярні назад.
Я не звярну са сваёй дарогі.
Тут многа свету, бо гэта ад.

24.11.08


Рецензии