Вогнiк роднай душы

ВОГНІК РОДНАЙ ДУШЫ

Над вірліваю рэчкай
Беларускіх нябёс
Непагасная свечка
Асвятляе мой лёс.

На лясным скрыжаванні
Жураўліных дарог
Непраглядным змярканнем
Запаліў яе Бог.

Аніякай завеі
Вогнік не пагасіць.
Абяцаннем надзеі
Ён мне будзе свяціць.

Божа, выбач правіны,
Адвядзі боль і зло.
На мае пуцявіны
Хай пральецца святло.

Над вірліваю рэчкай
У забытай цішы
Непагасная свечка –
Вогнік роднай душы.


Рецензии